Намеснік Міністра Гардзеенка Н.М. правядзе выязны прыём у Докшыцкім РУПС

22 снежня 2017 года з 10.30 да 11.30 намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Гардзеенка Наталля Міхайлаўна правядзе прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Докшыцкім раённым вузле паштовай сувязі з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі».

 Папярэдні запіс па тэлефоне: 8 (02157) 5 28 30.
«Прамая тэлефонная лінія»: 8 (02157) 5 13 50.

Прыём праводзіцца па адрасе: вул. Ленінская, д.19, г. Докшыцы Віцебскай вобласці (кабінет начальніка РВПС № 8.1, 2 паверх).

Жыхары раёна могуць задаць пытанні, якія закранаюць дзейнасць паштовай і электрасувязі, тэлебачання, інфарматызацыі.