23 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень ручнога пісьма

23 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень ручнога пісьма (Дзень почырку). Свята было заснавана, каб нагадаць нам пра ўнікальнасць ручнога пісьма, пра непаўторнасць почырку кожнага чалавека, падкрэсліць, што пры сучасных тэхналогіях рукапісны ліст не губляе сваёй значнасці.

23 студзеня РУП «Белпошта» правядзе ў асобных аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі промамерапрыемства «Дзень ручнога пісьма». У гэты дзень кліентам будуць уручацца маляўнічыя паштовыя карткі, якія яны змогуць даслаць бясплатна па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Дадзенае мерыпрыемства — выдатная магчымасць перадаць родным, блізкім і сябрам добрае прывітанне, напісаць у іх адрас цёплыя словы. Бо такія пасланні каштоўныя менавіта тым, што ў радкі, падпісаныя рукой, адпраўнік укладвае часцінку сваёй душы.

У г. Мінску «Дзень ручнога пісьма» адбудзецца:
• круглая зала сталічнага паштамта (пр. Незалежнасці, 10) з 14.00 да 16.00;
• АПС № 88 (вул. Пуліхава, д. 19) з 16.00 да 17.00.