Унесены змяненні ў Дзяржаўную праграму развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016 - 2020 гады

Друкаваная версія
21.02.2020

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 лютага 2020 г. № 86 унесены чарговыя змены ў Дзяржаўную праграму развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016 - 2020 гады (далей - Дзяржаўная праграма).

Пастановай карэктуюцца аб'ёмы фінансавання мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы ў частцы іх прывядзення ў адпаведнасць з даходамі рэспубліканскага фонду універсальнага абслугоўвання сувязі і інфарматызацыі на 2020 год, а таксама Законам Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 2019 г. № 269-З "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2020 год".

Акрамя таго, пастановай выключаны асобныя мерапрыемствы з Дзяржаўнай праграмы, а таксама ўнесены змены ў значэнне мэтавага паказчыка "Гадавы прырост колькасці аб'ектаў органаў памежнай службы, якія выкарыстоўваюць інтэграваную сістэму аховы дзяржаўнай мяжы" ў 2020 годзе.

Мерапрыемствы Дзяржаўнай праграмы накіраваны на ўдасканаленне ўмоў, якія садзейнічаюць трансфармацыі сфер чалавечай дзейнасці пад уздзеяннем ІКТ, уключаючы фарміраванне лічбавай эканомікі, развіццё інфармацыйнага грамадства і ўдасканаленне электроннага ўрада.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.