Афіцыйная хроніка. Перамовы Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргея Папкова з Міністрам аховы навакольнага асяроддзя і рэгіянальнага развіцця Латвійскай Рэспублікі Каспарсам Герхардсам

У ходзе перамоў Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Папкоў адзначыў: «У рамках выставы «ТІБО-2017» мы ўжо атрымалі некалькі прапаноў аб супрацоўніцтве з сусветнымі брэндамі, і гэты момант будзе разглядацца ў нацыянальных інтарэсах. У першую чаргу гэта датычыцца пытанняў нацыянальнай бяспекі і аховы інфармайцыі».

Каспарс Герхардс, Міністр аховы навакольнага асяроддзя і рэгіянальнага развіцця Латвійскай Рэспублікі, адзначыў высокі ўзровень адносін з беларускімі калегамі. «У нас шмат агульных інтарэсаў, і выкарыстанне беларускага патэнцыяла для дасягнення сумесных мэтаў выгадна для абедзвюх краін», адзначыў Каспарс Герхардс.

У рамках перамоў былі дасягнуты пагадненні аб супрацоўніцтве ў сферы развіцця ІКТ. Рэалізацыя пагадненняў запланавана на бліжэйшы час.

Фота Прэс-цэнтра выставы «ТІБО-2017»