24 жніўня Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Герб Полацка» з серыі «Гербы гарадоў Беларусі»

24 жніўня 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Герб Полацка» з серыі «Гербы гарадоў Беларусі».
Дызайн М.Віткоўскай.

Марка друкавалася ў РУП «Выдавецтва «Беларускі Дом друку».

Герб горада Полацка Віцебскай вобласці ўяўляе сабой барочны шчыт, у блакітным полі якога паказаны залаты трохмачтавы карабель з разгорнутымі сярэбранымі ветразямі, які плыве па сярэбраных хвалях.
Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 15 ліпеня 1994 г. пад № 4.

У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 15 Полацка Віцебскай вобл. будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».