Сёння падпісаны трохбаковы мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне арганізацыі навучальнага праекта "Зерне будучыні"

ТАА "Бел Хуавэй Тэхноладжыз», Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, Міністэрства адукацыі падпісалі трохбаковы мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне арганізацыі навучальнага праекта "Зерне будучыні", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў на цырымоніі падпісання дакумента віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін, рэалізацыя гэтага дакумента дае дадатковую магчымасьць беларускім студэнтам унесці свой уклад у развіццё высокіх тэхналогій. Паводле яго слоў, дзесяць беларускіх студэнтаў, якія дзякуючы "Бел Хуавэй Тэхноладжыз» могуць паехаць на двухтыднёвае навучанне ў Кітай, змогуць скарыстацца сучасным кітайскім вопытам развіцця ІТ-тэхналогій.

У цырымоніі падпісання прынялі ўдзел першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шэдко, першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш. Яны таксама адзначылі важнасць рэалізацыі беларуска-кітайскіх праектаў у галіне ІТ-тэхналогій.
З кітайскага боку подпіс пад дакументам паставіў дырэктар ТАА "Бел Хуавэй Тэхноладжыз" Пан Юн. Ён сказаў, што кітайскі бок шмат зробіць для прыцягнення ў ажыццяўленне сваіх праектаў беларускіх спецыялістаў. Праект "Зерне будучыні" закліканы прыцягнуць беларускую моладзь да вывучэння новых тэхналогій.

Старшыня таварыства дружбы "Беларусь - Кітай" Анатоль Тозік выказаў меркаванне, што Беларусь і Кітай, абменьваючыся вопытам, могуць рэалізаваць нямала новых цікавых праектаў.

Крыніца БелТА