26 студзеня Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовыя маркі з серыі «Шчаняты»

26 студзеня 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовыя маркі «Французскі бульдог», «Такса стандартная гладкашэрсная», «Амерыканскі кокер-спаніэль», «Чыхуахуа» з серыі «Шчаняты». Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Беларускім грамадскім аб'яднаннем «Рэспубліканскі клуб службовага сабакаводства».

Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце. Мастак А.Міцянін. Дызайн М.Віткоўскай.

Французскія бульдогі даволі ўраўнаважаныя, разумныя,таварыскія, вясёлыя і жвавыя, пяшчотныя з гаспадарамі, цудоўна ладзяць з дзецьмі і беззапаветна адданы ўладальніку.

Таксы досыць энергічныя, гуллівыя і хітрыя, валодаюць добрай інтуіцыяй і выдатнымі разумовымі здольнасцямі. Лічацца ідэальнымі кампаньёнамі, бо вельмі ўраўнаважаныя.

Амерыканскія кокер-спаніэлі кемлівыя, дружалюбныя, добрыя, выдатна ўжываюцца з іншымі жывёламі. Ідэальныя для сем'яў з дзецьмі і для ўсіх гаспадароў, якія хочуць мець разумнага і вясёлага сябра.

Чыхуахуа дапытлівыя, валодаюць цікаўнасцю і дзіўнай для такіх малышоў адвагай. Маюць добрую інтуіцыю, якая дазваляе ім прадугадваць рухі і ўчынкі гаспадароў.

У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Да выпуску падрыхтаваны карткі для картмаксімумаў. Дызайн М.Віткоўскай. Фота В.Бабундзінай, К.Прыемка, Л.Хадаровіч.

Больш падрабязна можно азнаемiцца на сайце РУП "Белпошта"