З 1 верасня 2021 года можна атрымаць ідэнтыфікацыйную картку грамадзяніна

16 сакавіка 2021 года Кіраўніком дзяржавы падпісаны Указ № 107 «Аб біяметрычных дакументах».
З 1 верасня 2021 года можна атрымаць ідэнтыфікацыйную картку грамадзяніна якой прадугледжваецца:< / strong>

  • увядзенне з 1 верасня 2021 г. біяметрычных дакументаў, якія сведчаць асобу (у выглядзе ідэнтыфікацыйнай карткі), і біяметрычных дакументаў для выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь (у выглядзе пашпартнай кніжкі);
  • устанаўленне стаўкі дзяржпошліны за выдачу (абмен) біяметрычных дакументаў і вызначэнне асоб, якія вызваляюцца ад выплаты гэтай пошліны;
  • унясенне змяненняў ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у частцы развіцця электронных сэрвісаў для выкарыстання грамадзянамі біяметрычных дакументаў.

Крыніца з падрабязнай інфармацыяй: https://pravo.by/novosti/novosti-pravo-by/2021/mart/61102/

Нагадваем, што на сайце Мінсувязі размешчаны спецыяльны банер «Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь», , на якім у тым ліку размешчаны: алгарытмы арганізацыі працоўных месцаў да ўзаемадзеяння з ідэнтыфікацыйнымі карткамі грамадзян і праграмнае забеспячэнне для ўзаемадзеяння з сістэмай ідэнтыфікацыі (АС ІФЮА)
Відэаролік: Ідэнтыфікацыйная картка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (ID-карта) - ключ у свет лічбавых магчымасцяў