У Мінску адбыўся Нямецка-Беларускі Форум па тэме «Чацвёртая прамысловая рэвалюцыя (Industrie 4.0): лічбавая трансфармацыя эканомікі»

Сёння, 23 мая 2017 г. у Мінску ў кангрэс-холе БЦ «Вікторыя» прайшоў першы Нямецка-Беларускі Форум па тэме «Чацвёртая прамысловая рэвалюцыя (Industrie 4.0): лічбавая трансфармацыя эканомікі», прымеркаваны да 25-годдзя аднаўлення беларуска-нямецкіх дыпламатычных адносін .

Па праграме мерапрыемства падзелена на два ўзаемадапаўняльныя тэматычныя блокі:
Блок I: Прамысловасць 4.0 - лічбавыя інавацыі для вытворчага сектара;
Блок II: Лічбавая трансфармацыя як драйвер тэхналагічных пераменаў і ўмова канкурэнтаздольнасці эканомікі.

Паводле інфармацыі арганізатараў Форум сабраў каля 200 удзельнікаў і гасцей. Адкрыў Форум Кіраўнік AHK Belarus Уладзімір Аўгусцінскі, з прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся Пасол ФРГ у Рэспубліцы Беларусь Петэр Дэтмар, намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Баляслаў Пірштук, прадстаўнікі Міністэрства эканомікі і энергетыкі ФРГ, Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, БелГПП.

У рамках Форуму эксперты абмеркавалі прымяненне лічбавых тэхналогій у асобных федэральных землях Германіі, паняцце «разумнае прадпрыемства", шляхі рэалізацыі Industrie 4.0, а таксама яе ўплыве на прамысловасць.

Дырэктар Дэпартамента інфарматызацыі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Міхаіл Чашчын выступіў з дакладам на тэму: «Рэспубліка Беларусь на шляху лічбавай трансфармацыі эканомікі».

У прыватнасці ў дакладзе адзначана, што Беларусь прытрымліваецца сусветных тэндэнцый у сферы лічбавай трансфармацыі прамысловага сектара, выкарыстоўваючы для гэтага перадавыя інфармацыйныя тэхналогіі. Дзейсныя стратэгічныя дакументы ў сферы інфарматызацыі вызначаюць прыярытэтныя напрамкі развіцця, сярод якіх «мадэрнізацыя традыцыйных галін прамысловасці на аснове ўкаранення сусветных стандартаў якасці, тэхналогій лічбавага маркетынгу і вытворчасці».

Пры гэтым пераход да новых форм узаемадзеяння мяркуецца ажыццявіць з дапамогай актыўнага ўкаранення і выкарыстання ў галінах эканомікі тэхналогій «інтэрнэт рэчаў», апрацоўкі вялікіх дадзеных, штучнага інтэлекту, робататэхнікі, адытыўных (3D-прынтэры, дадатковая рэальнасць) і хмарных тэхналогій і шэрагу іншых.

У сваю чаргу цікавасць для Беларусі ў рамках супрацоўніцтва з Германіяй уяўляе ўзаемадзеянне па пытаннях стандартызацыі, стварэння выпрабавальнай інфраструктуры, укаранення перадавых тэхналогій, фарміравання і прымянення нарматыўна-прававой базы, а таксама новых форм працоўных адносін, адукацыі і павышэння кваліфікацыі ў рамках канцэпцыі Industrie 4.0.

У гэтых мэтах патрабуецца наладзіць канструктыўны дыялог з германскім бокам па пытаннях развіцця прамысловасці ў адпаведнасці з актуальнымі кірункамі прымянення ІКТ у пералічаных сферах і выбудаваць адносіны ў фармаце абмену вопытам цікавых для беларускага боку пытаннях.