Аб удасканаленні заканадаўства ў галіне электрасувязі

Друкаваная версія
24.12.2019

Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прынята пастанова ад 20 снежня 2019 г. № 881 "Аб змяненні пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаннях электрасувязі».

Прынятыя змяненні накіраваны на спрашчэнне дзейнасці суб'ектаў гаспадарання ў галіне электрасувязі, і ўключаюць у сябе:

адмену правядзення вымярэнняў ў поўным аб'ёме пры далучэнні сеткі электрасувязі ў выпадку змены толькі назвы і месца знаходжання ўласніка (уладальніка) далучаемай сеткі электрасувязі альбо сеткі перадачы даных;

устанаўленне бестэрміновага тэрміну дзеяння дазволу на далучэнне сеткі электрасувязі і на эксплуатацыю галаўной станцыі сістэмы кабельнага тэлебачання;

выключэнне неабходнасці атрымання дазволу выканкама пры будаўніцтве абаненцкіх ліній сувязі і ўводу іх у эксплуатацыю.

Таксама устанаўліваецца, што эксплуатацыя галаўной станцыі сістэмы кабельнага тэлебачання ажыццяўляецца пры наяўнасці дазволу на эксплуатацыю галаўной станцыі сістэмы кабельнага тэлебачання.

Пастановай, у тым ліку, урэгуляваны асобныя пытанні ўзгаднення праектавання, будаўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю оптавалакновых ліній сувязі, а таксама ўнесены іншыя змены ў пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у мэтах іх прывядзення ў адпаведнасць з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 верасня 2019 г. № 350 «Аб асаблівасцях выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт».