Удзел у рабоце рэспубліканскай інфармацыйнай групы

Сёння, 25 лютага, Міністр сувязі і інфарматызацыі Шульган Канстанцін Канстанцінавіч наведаў Гродзенскі філіял РУП «Белтэлекам» і Гродзенскі філіял РУП «Белпошта» і сустрэўся з працоўнымі калектывамі.

Кіраўнік ведамства правёў адзіны дзень інфармавання для працоўнага калектыву па тэме ідэалагічнага дня: Магчымасці грамадзян для ажыццяўлення дзейнасці без рэгістрацыі ў якасці суб'екта прадпрымальніцтва.

Тасама Шульган К.К. адказаў на пытанні, якія цікавяць супрацоўнікаў.