Стартаваў прыём заявак на XVIII Конкурс «Інтэрнэт-прэмія «TIBO»

Друкаваная версія
25.02.2020

    Галоўнае адрозненне прэміі 2020 году - ўручэнне ўзнагароды ў намінацыях     «Блогасфера» і «Навакольнае асяроддзе і зялёная энергія». Усяго на конкурсе     «Інтэрнэт-прэмія «ТІБО-2020» будзе прадстаўлена 12 асноўных намінацый:

     

    1. Органы дзяржаўнага кіравання (3 паднамінацый).

    2. Адукацыя і навука (6 паднамінацый).

    3. Інфармацыйны рэсурс (4 паднамінацый).

    4. Карпаратыўныя і тэматычныя Інтэрнэт-рэсурсы (9 паднамінацый).

    5. Прома-сайты і лэндзінгі (2 паднамінацый).

    6. Інтэрнэт-крамы (3 паднамінацый).

    7. Культура, забавы, мерапрыемствы (6 паднамінацый).

    8. Спорт (4 паднамінацый).

    9. Здароўе і медыцына (4 паднамінацый).

    10. Для дзяцей і юнацтва (2 паднамінацый).

    11. Блогасфера (6 паднамінацый).

    12. Навакольнае асяроддзе і зялёная энергія.

     

    Акрамя вышэйназваных намінацый журы мае права адзначыць з заяўленых на конкурс     інтэрнэт-рэсурсаў лепшы за дызайн, змест і тэхналагічнасць, або     прысудзіць сайту «Спецыяльны прыз журы» Конкурсу.

     

    На афіцыйным сайце ІКТ Форуму "ТІБО" створаны спецыяльны раздзел,     прысвечаны конкурсу, http://tibo.by/ip/ .     Скарыстаўшыся прапанаванай рэгістрацыйнай формай, карыстальнік сеткі     Інтэрнэт - уладальнік і (або) распрацоўшчык інтэрнэт-рэсурсу - можа прадставіць сайт на атрыманне прэміі. Прыём заявак на конкурс працягнецца да 18 красавіка 2020 года .

     

    У рамках XVIII Конкурсу «Інтэрнэт-прэмія «ТІБО» 21-22 мая запланавана правядзенне канферэнцыі «byNet: Развіццё нацыянальнага сегмента інтэрнэт» . Па     заканчэнне першага дня канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў і     прызёраў конкурсу «Інтэрнэт-прэмія «ТІБО-2020». У цырымоніі ўзнагароджання     традыцыйна прымуць удзел кіраўнікі профільных міністэрстваў і ведамстваў,     грамадскіх арганізацый.

     

    Арганізатарамі XVIII Конкурсу «Інтэрнэт-прэмія «ТІБО»з'яўляюцца:     Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства     інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ «Тэхніка і камунікацыі», Асацыяцыя     прадпрыемстваў онлайн-гандлю.

     

    XXVII Міжнародны ІКТ Форум «ТІБО» пройдзе з 18 па 22 мая 2020 г. на     «Мінск-Арэне» (пр.Пераможцаў, 111 і 111А).

     

             Даведка. «Інтэрнэт-прэмія «ТІБО» праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь         штогод з 2003 года. Асноўнымі мэтамі конкурсу з'яўляюцца: садзейнічанне         станаўленню і развіццю беларускага сектара Інтэрнэт, садзейнічанне         развіццю і ўкараненню новых інфармацыйных тэхналогій і прапаганда         лепшых дасягненняў беларускага сектара Інтэрнэт. З пачатку правядзення         конкурсу ў ім узялі ўдзел каля 8000 беларускіх         інтэрнэт-рэсурсаў. У 2019 годзе на конкурс было пададзена 485 заявак.