25 сакавіка адзначаюцца Сусветны Дзень паштоўкі.

Нягледзячы на развіццё лічбавых тэхналогій, у Беларусі паштоўкі вельмі папулярныя.

Першая паштовая картка з'явілася ў Аўстра-Венгрыі. А першая паштовая ілюстраваная картка, згодна французскай версіі, была выпушчаная кнігагандляром з Брэтані, згодна з нямецкай версіяй - кнігагандляром з Ольденбурга.

Сёння існуюць паштоўкі розных фарматаў, але першым заканадаўча замацаваным памерам з'яўляўся 9х14 см. Ён быў прыняты ў 1878 годзе на Сусветным паштовым кангрэсе.

Паштоўка - гэта выдатны спосаб перадаць свае цёплыя пачуцці блізкаму чалавеку. Беларусы купляюць і адпраўляюць паштоўкі, як па ўсёй рэспубліцы, так і за яе межы.

Толькі за 2018 год РУП «Белпошта» было рэалізавана паштовай прадукцыі (маркіраваных і немаркіраванай паштовых картак, падвойных паштовак) больш 1,84 млн штук.

РУП «Белпошта» вырабляе паштовую прадукцыю з 1993 года. Штогод выпускаюцца дзесяткі тэматычных калекцый, як без тэкстаў, так і з тэкстамі на беларускай і рускай мовах, адзінарныя і падвойныя паштоўкі розных фарматаў, у тым ліку міні-паштоўкі і малыя гіганты, паштоўкі дзіцячай тэматыкі, паштоўкі-запрашэнні, а таксама паштоўкі-канверты для грошай. Выдаецца паштовая прадукцыя з відамі Мінска і іншых гарадоў, а таксама памятных мясцін Беларусі.