25 гадоў Мінскай духоўнай акадэміі імя свяціцеля Кірылы Тураўскага

Друкаваная версія
25.10.2021

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 29 кастрычніка 2021 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага Мінскай духоўнай акадэміі імя свяціцеля Кірылы Тураўскага.

Месца гашэння – Мінск-паштамт.

Колер масцікі – сіні.

Мінская духоўная акадэмія імя свяціцеля Кірылы Тураўскага – вышэйшая духоўная навучальная ўстанова Беларускай Праваслаўнай Царквы. Заснавана ў 1996 годзе з мэтай падрыхтоўкі духоўна-педагагічных кадраў у галіне праваслаўнага багаслоўя на ўзроўні аспірантуры і магістратуры.

Спачатку акадэмія размяшчалася пры Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры, а з 2015 года ажыццяўляе сваю дзейнасць у Мінску.

Пры акадэміі дзейнічае выдавецтва, царкоўна-гістарычны музей Беларускай Праваслаўнай Царквы і бібліятэка імя Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева).

Праект падрыхтаваны па матэрыялах Мінскай духоўнай акадэміі імя свяціцеля Кірылы Тураўскага.

Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А».

Дызайн спецштэмпеля і канверта Алены Мядзведзь.