1 чэрвеня Мінсувязі выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Маладзечна - культурная сталіца Беларусі 2016 г.»

Друкаваная версія
27.05.2016

1 чэрвеня 2016 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Маладзечна - культурная сталіца Беларусі 2016 г.". 

Намінал маркі «А» адпавядае тарыфу на перасылку простага ліста масай да 20 грамаў уключна ў межах Рэспублікі Беларусь. Марка. Маладзечна - культурная сталіца Беларусі 2016 г. (Маладзечна - культурная сталіца Беларусі 2016 год - бел. мове, будынак чыгуначнага вакзала станцыі Маладзечна).

 Ілюстрацыя. Маладзечна. Год культуры 2016 (Маладзечна. Год культуры 2016 - на бел. мове, лагатып Года культуры (мастак А.Самовіч), Свята-Пакроўская царква, касцёл Святога Казіміра, Палац культуры, герб горада). 

Маладзечна - буйны прамысловы, культурны, навуковы і спартыўны цэнтр Мінскай вобл. У пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца ў 1388 г. З 1993 г. у горадзе праходзіць Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна». 

У 2016 годзе Маладзечна аб'яўлены культурнай сталіцай Беларусі. Мастак канверта і спецштэмпеля Яна Сурмачэўская. Дызайн канверта Алены Мядзведзь. Спецыяльнае памятнае гашэнне будзе праходзіць 10 чэрвеня ў аддзяленні паштовай сувязі № 6 Маладзечна Мінскай вобласці.

З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце РУП «Белпошта»