3 ліпеня Мінсувязі выпускае ў зварот дзве паштовыя маркі і блок з серыі «Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь»

3 ліпеня 2016 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў зварот дзве паштовыя маркі і блок з серыі «Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь».

Дызайн М.Віткоўскай. Маркі і блок друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна».

У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з'яўляюцца яе Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн.

Дзяржаўны сцяг і Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца сімваламі дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой музычна-паэтычны твор, якi выконваецца ў выпадках, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 лiпеня 2004 г. нумар 301-З «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь» і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

У дзень выпуску паштовых марак і блока ў абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».