Міністэрствам ініцыявана правядзенне цыкла рабочых сустрэч з прадстаўнікамі дзярж.органаў - патэнцыяльнымі заказчыкамі мерапрыемстваў і экспертнай супольнасцю для паглыбленай прапрацоўкі праектаў, якія будуць уключаны ў Дзяржаўную праграму

Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі ініцыявана правядзенне цыкла рабочых сустрэч з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў - патэнцыяльнымі заказчыкамі мерапрыемстваў і экспертнай супольнасцю для паглыбленай прапрацоўкі праектаў, якія будуць уключаны ў Дзяржаўную праграму «Лічбавае развіццё Беларусі" на 2021 - 2025 гады.

У рамках пазначанай працы 27 жніўня 2020 г. адбылося папярэдняе абмеркаванне падыходаў да рэалізацыі аднаго з ключавых праектаў адзначанага перыяду па стварэнні тыпавых платформаў «Разумны горад» і «Разумны рэгіён», распрацоўку якіх Мінсувязі плануе правесці ў рамках дзяржаўнай праграмы.

Гэтыя платформы павінны у выніку стаць ядром для развіцця любога горада (рэгіёну), базай для акумулявання ўсёй інфармацыі пра яго жыццё, а таксама распрацоўкі і прадастаўлення розных электронных сэрвісаў насельніцтву. Плануецца, што па выніках адаптацыі такіх платформаў у гарадах (рэгіёнах) Беларусі з іх дапамогай будзе вырашацца большасць пытанняў кіравання і забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва, уключаючы:

  • маніторынг стану і развіццё гарадской інфраструктуры;
  • забеспячэнне грамадскай бяспекі;
  • развіццё бізнес-асяроддзя;
  • прадастаўленне жыллёвых і камунальных паслуг;
  • сацыяльнае абслугоўванне;
  • арганізацыя зваротнай сувязі з насельніцтвам і іншыя.
  • Па выніках абмеркавання сфарміраваны асноўныя падыходы да распрацоўкі патрабаванняў да рэгіянальных тыпавых платформ, парадку іх стварэння, а таксама вызначаны ключавыя ўдзельнікі гэтага праекта.

    Работа па падрыхтоўцы пазначанага праекта да ўключэння ў дзяржаўную праграму будзе працягнута з удзелам зацікаўленых дзяржаўных органаў і арганізацый.

    Таксама ў прыярытэтным парадку Мінсувязі будзе выканана перадпраектная прапрацоўка тых галіновых мерапрыемстваў, у рамках якіх дзяржаўнымі органамі плануецца распрацоўка галіновых лічбавых платформ - адзінай інфармацыйнай прасторы галіны, функцыянаванне якога павінна забяспечваць больш эфектыўнае кіраванне за кошт цэнтралізацыі разрозненых звестак і развіцця на іх аснове функцыянальных магчымасцяў сэрвісазў, якія аказваюцца і распрацоўваюцца.

    Праект дзяржаўнай праграмы павінен быць сфарміраваны да 1 кастрычніка 2020г.