1 верасня 2017 года Мінсувязі выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства»

1 верасня 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства».

Мастак Т.Дольская. Дызайн М.Віткоўскай.

Дзень беларускага пісьменства займае ганаровае месца сярод важнейшых падзей у культурным жыцці Беларусі.

У 2017 годзе адзначаецца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, менавіта таму святкаванне Дня пісьменства пройдзе ў родным горадзе Францыска Скарыны. Старажытны Полацк ужо двойчы быў цэнтрам святкавання гэтага нацыянальнага беларускага свята. Адбыўся тут і першы Дзень беларускага пісьменства ў 1994 годзе.

Спецыяльнаяе памятнае гашэнне будзе праходзіць 3 верасня ў аддзяленні паштовай сувязі № 15 Полацка Віцебскай вобласці.

РУП «Белпошта»