Тэл.: +375 (17) 287 87 06
Факс: +375 (17) 327 21 57
Сёння, 30 студзеня Міністр сувязі і інфарматызацыі Папкоў Сяргей Пятровіч з рабочым візітам наведаў горад Магілёў.
У рамках паездкі правёў адзіны дзень інфармавання для працоўнага калектыву Сумеснага закрытага акцыянернага таварыства «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод».
Кіраўнік ведамства выступіў перад калектывам па тэматыцы ідэалагічнага дня: «2017 год у Беларусі - Год навукі» .
Сумеснае закрытае акцыянернае таварыства «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод» з'яўляецца камерцыйнай арганізацыяй з замежнымі інвестыцыямі.
Прадпрыемства з'яўляецца рэзідэнтам свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў».
Асноўнымі відамі дзейнасці СЗАТ «МВЗ» з'яўляюцца:
• вытворчасць чыгуначнага рухомага складу (код 35201);
• неспецыялізаваны аптовы гандаль нехарчовымі таварамі (код 51709).
Асноўнай мэтай завода з'яўляецца забеспячэнне задавальнення патрэбаў Беларускай чыгункі і іншых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь у грузавых чыгуначных вагонах.
Сайт: http://mogvagonzavod.ru/ru/