Мінсувязі выпусціць паштовыя маркі да II Еўрапейскіх гульняў

Друкаваная версія
30.01.2019

1 лютага 2019 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі з серыі «II Еўрапейскія гульні 2019 года».

На марках, малым лісце і канверце «Першы дзень» – афіцыйны лагатып і слоган II Еўрапейскіх гульняў 2019 года. Дызайн М.Віткоўскай. Тыраж марак – па 120 тыс.

Праект падрыхтаваны пры садзейнічанні фонда «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года». У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года на 12 спартыўных аб’ектах. Больш за 4 000 спартсменаў з 50 краін выступяць у 15 відах спорту, будзе разыграна 199 камплектаў узнагарод. Цырымоніі адкрыцця і закрыцця Гульняў адбудуцца на стадыёне «Дынама».

Падрабязнасці:
http://www.belpost.by/stamps/information-page/2019-info/04-2019-01-25/