Тэл.: +375 (17) 287 87 06
Факс: +375 (17) 327 21 57
Сёння ў Рэспубліцы Беларусь сетка паштовай сувязі налічвае 4264 аб'екты паштовай сувязі.
Спецыяльны дазвол (ліцэнзію) на аказанне паслуг паштовай сувязі агульнага карыстання маюць 24 аператары паштовай сувязі, з іх:
У цяперашні час рынак паслуг паштовай сувязі ў Рэспубліцы Беларусь лібералізаваны і дынамічна развіваецца.
У рэйтынгу індэкса паштовага развіцця (Integrated Index for Postal Development) Сусветнага паштовага саюза за 2020 год Рэспубліка Беларусь заняла 20 месца сярод 170 краін свету (у 2019 годзе Беларусь займала 21-е месца сярод 172 краін свету).
У Рэспубліцы Беларусь з 3 студзеня 2021 года функцыянуе нацыянальная паштовая электронная сістэма. Дадзеная сістэма дазволіць пашырыць наменклатуру электронных паштовых паслуг, якія прадастаўляюцца карыстальнікам паштовай сувязі, прадаставіць сучасны лічбавы сэрвіс па адпраўцы і атрыманні пісьмовай карэспандэнцыі, павысіць якасць абслугоўвання карыстальнікаў, дазволіць аказваць паслугі паштовай сувязі ў анлайн-рэжыме незалежна ад геаграфічнага месцазнаходжання карыстальніка, а таксама скароціць тэрміны перасылкі паштовых адпраўленняў і інш.
У мэтах стварэння ў сельскіх населеных пунктах умоў жыццядзейнасці, якія б не ўступалі гарадскім, а таксама для максімальнага набліжэння паслуг паштовай сувязі і іншых паслуг насельніцтву, што пражывае ў сельскай мясцовасці, з 3 лістапада 2020 года распачата паэтапнае маштабаванне праекта «Мабільны паштальён» у абласных філіялах і вытворчасці «Мінская пошта». З выкарыстаннем апаратна-праграмнага комплексу «Мабільны паштальён» ажыццяўляецца аказанне паслуг паштальёнамі па дастаўцы паштовых адпраўленняў і друкаваных сродкаў масавай інфармацыі ў аб'ектах паштовай сувязі гарадоў і іх раёнаў, якія з'яўляюцца патэнцыяльнымі цэнтрамі эканамічнага росту (Баранавічы, Пінск, Орша, Наваполацк, Полацк, Мазыр, Ліда, Барысаў, Салігорск, Маладзечна, Бабруйск), i ў iншых аб'ектах паштовай сувязі сельскай мясцовасці і г. Мінска.
Працягваецца пашырэнне сеткі і функцыянальных магчымасцей паштаматаў (прылад самаабслугоўвання), што дазволіць развіць дадатковы кругласутачны канал атрымання паштовых паслуг, павысіць узровень абслугоўвання кліентаў і скараціць час чакання паштовых адпраўленняў, якія рэгіструюцца пры атрыманні. Сетка паштаматаў Рэспублікі Беларусь складае 30 адзінак.
Тэрміны перасылкі вытрымліваюцца для 95 % паштовых адпраўленняў.
За павышэнне ўзроўню якасці паслуг паштовай сувязі Рэспубліка Беларусь удастоена наступных прэстыжных узнагарод: