Сёння, Нацыянальнаму стэнду Рэспублікі Беларусь, які арганізаваны Мінсувязі Беларусі, на выставе Bakutel-2016 уручаны Сертыфікат «Самы арыгінальны стэнд»

У гэтым годзе на выставе прадстаўлена 200 кампаній з 18 краін свету. Рэспубліка Беларусь прадставіла нацыянальны стэнд.

Сярод удзельнікаў Bakutel-2016 вядучыя ІКТ-кампаніі, аператары сувязі, мабільныя аператары, інтэрнэт-правайдэры, сістэмныя інтэгратары, дыстрыб'ютары вядомых брэндаў.
  У рамках Нацыянальнага стэнда свае магчымасці прэзентуюць сем кампаній: РУП «Белтэлекам», РУП «Белпошта», ААТ «Гіпрасувязь», ААТ «Прамсувязь», НІРУП "Інстытут прыкладных праграмных сістэм», УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі», СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы », а таксама Дэпартамент інфарматызацыі Мінсувязі.