Сёння, 31 студзеня, у фармаце відэаканферэнцыі адбылося 12-е паседжанне Сумеснай працоўнай групы па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь і Курскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Паседжанне прайшло пад старшынствам Канстанціна Шульгана, кіраўніка беларускай часткі Сумеснай працоўнай групы па супрацоўніцтве з Курскай вобласцю Расійскай Федэрацыі мінітстра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і губернатара Курскай вобласці Расйскай Федэрацыі Рамана Старавойта.

З беларускага боку прысутнічалі кіраўнік аддзялення Пасольства Рэспублікі Беларусь у г. Смаленску Сяргей Місурагін, прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, Міністэрства прамысловасці, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры, аблвыканкамаў, БелТПП, а таксама шэрагу прадпрыемстваў (РУП “Навукова-практычны цэнтр НАН па земляробству», ААТ «Мінскі аўтамабильны завод», ААТ «Мінскі трактарны завод», ААТ”Гомсельмаш”, ААТ “Магілёўліфтмаш” і інш)

З расійскага боку ў мерапрыемстве ўзялі ўдзел намеснікі губернатара Курскай вобласці Расійскай Федэрацыі і кіраўнікі камітэтаў Адміністрацыі Курскай вобласці.

У сваёй прывітальнай прамове да ўдзельнікаў паседжання Канстанцін Шульган адзначыў, што Курская вобласць, валодаючы развітым машынабудаваннем, сельскай гаспадаркай, хімічнай і нафтахімічнай галінамі, з’яўляецца натуральным партнёрам Беларусі. У сваю чаргу Рэспубліка Беларусь гатовая актывізавацть гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, як за кош павелічэння ўзаемавыгадных паставак тавараў, так і за кошт рэалізацыі сумесных праектаў, у тым ліку ў вытворчай кааперацыі.

Кіраўнік беларускай часткі Сумеснай працоўнай групы выказаў надзею, што гэтае паседжанне надасць чарговы імпульс усебаковаму ўзаемадзеянню паміж Беларуссю і Курскай вобласцю. Падчас паседжання разглежданы перспектыўныя магчымасці супрацоўніцтва ў галіне прамысловасці, у аграпрамысловым комплексе, у сферы адукацыі, навукі, культуры.

Неабходна адзначыць, што па выніках 11 месяцаў 2019 года таваразварот Рэспублікі Беларусь з курскай вобласцю склаў 154,5 млн. долараў і ў параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года павялічыўся на 23,6 працэнтаў. Аснову экспарта склалі: ніткі комплексныя сінтэтычныя, калійная ўгнаенні, гербіцыды, грузавыя аўтамабілі, гравій, шчэбень.

На сустрэчы былі падведзены вынікі выканання плана мерапрыемстваў па рэалізацыі Пагаднення паміж Адміністрацыяй Курскай вобласці (Расійская Федэрацыя) і Ўрадам Рэспублікі Беларусь аб гандлёва-прамысловым і культурным супрацоўніцтве на 2017-2019 гады, а таксама разгледжаны праект плана мерапрыемстваў на 2020-2022 гады, які ў бліжэйшы час плануецца падпісаць.

Інфармацыйна:
З 2009 года за Міністэрствам сувязі і інфармацыі Рэспублікі Беларусь замацавана Курская вобласць Расійскай Федэрацыі і ўскладзена персанальная адказнасць за просоўванне нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь у гэтым рэгіёне Расіі і актывізацыю двухбаковых адносін.