4 верасня 2016 года Мінсувязі выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства».

4 верасня 2016 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства».

Мастак Г.Раманоўская. Дызайн Т.Кузняцовай.

Традыцыйна ў першую нядзелю верасня адзначаецца нацыянальнае беларускае свята – Дзень беларускага пісьменства.
У розныя гады цэнтрамі свята станавіліся: Полацк (двойчы), Тураў (двойчы), Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе (двойчы), Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын. Сёлета свята прымае горад Рагачоў.

У дзень выпуску канверта ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 3 Рагачова Гомельскай вобласці будзе праводзіцца спецыяльнаяе гашэнне.