У Беларусі 2016 аб'яўлены Годам культуры

Годам культуры абвешчаны 2016 у Беларусі, адпаведны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №522 падпісаны 28 сьнежня 2015 года. Дакумент прыняты ў мэтах аб'яднання інтэлектуальных і духоўных сіл грамадства для вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, захавання гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця народных традыцый, выхавання ў грамадзян любові да Айчыны, а таксама падтрымкі творчых ініцыятыў. Значная ўвага будзе нададзена мерапрыемствам у сферы мастацкай культуры, якая з'яўляецца адным з асноўных сродкаў выхавання ў моладзі патрыятызму і павагі да Радзімы. Таксама прадугледжваецца комплекс мерапрыемстваў, звязаны са знакавымі для культуры Беларусі юбілейнымі датамі.