Партал рэйтынгавай ацэнкі (якасць-услуг.бел ),які створаны па заказе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, - гэта інструмент, які дае грамадзянам даступны спосаб выказаць сваё меркаванне аб якасці абслугоўвання насельніцтва арганізацыямі. У мэтах забеспячэння ў Рэспубліцы Беларусь празрыстага і аб'ектыўнага механізму ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг, якія забяспечваюць жыццядзейнасць насельніцтва, і адміністрацыйных працэдур Міністэрства сувязі і інфарматызацыі прапануе грамадзянам скарыстацца магчымасцямі Партала рэйтынгавай ацэнкі дзяржаўных арганізацый. Партал арыентаваны на грамадзян і дае ім зручны інструмент для размяшчэння свайго меркавання пра якасць працы дзяржаўных арганізацый, кожная з якіх можа быць ацэненая па 5-бальнай шкале па наступных крытэрыях: прастата і зразумеласць працэсу атрымання паслугі; даступнасць інфармацыі аб парадку атрымання паслугі; захаванне ўстаноўленага тэрміну прадастаўлення паслугі; ветлівасць і добразычлівасць супрацоўнікаў. Падрабязнае апісанне парадку работы з парталам прыведзена ў раздзеле «Аб партале». На падставе выстаўленых грамадзянамі адзнак прадугледжана аўтаматычнае фарміраванне на Партале адпаведнага рэйтынгу дзяржаўных арганізацый. Такі рэйтынг дазволіць павысіць эфектыўнасць і якасць работы дзяржаўных устаноў, стварыць камфортнае асяроддзе для жыцця грамадзян. Відэаролік пра Партал рэйтынгавай ацэнкі дзяржаўных арганізацый ДрукPDF