1 лістапада 2019 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку "25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Грузіяй». Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Пасольствам Грузіі ў Рэспубліцы Беларусь. Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна». Дызайн паштовай прадукцыі Алены Мядзведзь. Фота для купона Андрэя Пугача і Бадры Вадачкорыя. У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». Дагавор аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Грузіяй падпісаны і ўступіў у сілу 6 студзеня 1994 года Беларусь і Грузія падтрымліваюць інтэнсіўныя двухбаковыя адносіны на ўсіх узроўнях. Ажыццяўляецца рэгулярнае палітычнае ўзаемадзеянне ў рамках штогадовых кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Грузіі. Бакі канструктыўна супрацоўнічаюць на пляцоўках міжнародных арганізацый. Дагаворна-прававая база супрацоўніцтва з Грузіяй складае больш за 60 дакументаў, у тым ліку 2 міждзяржаўных, 15 міжурадавых і 18 міжведамасных пагадненняў. Падрабязнасці на сайце РУП «Белпошта» ДрукPDF