РУП «Белпошта» і Беларуская Праваслаўная Царква з 2 чэрвеня па 15 верасня 2025 года праводзяць конкурс дзіцячых малюнкаў па тэматыцы праваслаўных і дзяржаўных свят і святочных дзён. Конкурс праводзіцца па трох намінацыях: «Рэлігійныя хрысціянскія святы» («Нараджэнне Хрыстова. Традыцыі свята Нараджэння», «Хрышчэнне Гасподне. Богаяўленне», «Уваскрасенне Хрыстова – Пасха Гасподня»), «Праваслаўнае краязнаўства і духоўная культура» («Праваслаўныя падзвіжнікі і святыя беларускай зямлі», «Прыгажосць праваслаўных храмаў і святых месцаў малой радзімы», «Дзень праваслаўнай кнігі. Дзень беларускага пісьменства»), «Гістарычная памяць і сямейныя каштоўнасці» («Пакроў Прасвятой Багародзіцы. Дзень маці. Дзень бацькі. Дзень сям'і», «Дзень Перамогі. Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Дзень міру. Радаўніца – дзень асаблівага памінання спачылых продкаў», «Божы свет вакол нас. Міжнародны Дзень міру. Малітва аб міры»). Умовы правядзення конкурсу: Да ўдзелу дапускаюцца дзеці ва ўзросце ад 9 да 15 гадоў (уключна). Прымаюцца малюнкі, выкананыя алоўкам, фарбамі або маркерамі на паперы для малявання фармату А4. На малюнку не дапушчаюцца надпісы. На адваротным баку малюнка павінны быць указаны: прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост аўтара, назва малюнка, кароткае апісанне ідэі малюнка, у выпадку выявы архітэктурных помнікаў – іх наймення. Як падаць заяўку: Запоўненую заяўку на ўдзел, запоўненую бацькам або законным прадстаўніком згоду на апрацоўку персанальных даных дзіцяці і запоўненую настаўнікам згоду на апрацоўку сваіх персанальных даных накіроўвайце на адрас выдавецкага цэнтра «Марка» РУП «Белпошта»: пр. Незалежнасці, 10, 220050, г. Мінск. Вынікі конкурсу размяшчаюцца на афіцыйных інтэрнэт-парталах і ў сацыяльных сетках арганізатараў 6 кастрычніка 2025 года. На аснове малюнкаў пераможцаў будуць выраблены мастацкія немаркіраваныя карткі. PDF