Сетка стацыянарнай электрасувязі

Друкаваная версія

У цяперашні час у рэспубліцы пабудавана развітая сетка міжгародніх магістральных ліній па «кальцавой» структуры з прымяненнем валаконна-аптычнага кабеля і абсталявання сінхроннай лічбавай іерархіі з выхадам па двух падыходах на ўсе сумежныя дзяржавы (Польшча, Літва, Латвія, Расія, Украіна). Да ўсіх абласных цэнтраў рэспублікі арганізаваны па валаконна-аптычных лініях сувязі (далей - ВАЛС) па тры падыходы, а да ўсіх раённых цэнтраў - па два падыходы. Улічваючы нарастаючы попыт на каналы сувязі, аператар электрасувязі - РУП «Белтэлекам» - штогод павялічвае магутнасць магістральнай першаснай сеткі. У рэспубліцы мэтанакіравана праводзіцца работа па пракладцы ВАЛС да сельскіх АТС. Ва ўсіх населеных пунктах, да якіх пракладзены ВАЛС, устанаўлiваюцца вузлы доступу да сеткі перадачы дадзеных для аказання сучасных паслуг (шырокапалосны доступ да сеткі Інтэрнэт, IP-тэлебачанне).

У гарадах і сельскай мясцовасці ўстаноўлена больш за 4,5 мільёна тэлефонных апаратаў. За апошнія гады ў рэспубліцы практычна вырашана задача па ліквідацыі чаргі на ўстаноўку тэлефона. Заявы на ўстаноўку тэлефона задавальняюцца ў тэрмін, які не перавышае года з моманту іх падачы.

Шчыльнасць тэлефонных апаратаў на 100 чалавек на 1 студзеня 2018 года склала 47,4. Стацыянарная тэлефонная сувязь забяспечана 99 працэнтаў сельскіх населеных пунктаў ад іх агульнай колькасці. Устаноўлены тэлефоны ва ўсіх маланаселеных пунктах, дзе меліся заявы грамадзян.

У Рэспубліцы Беларусь паслуга доступу да мясцовай тэлефоннай сувязі з'яўляецца ўніверсальнай, прадастаўленне якой дзяржава гарантуе ўсім карыстальнікам на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па даступных тарыфах.