У гэтым годзе штомесяц беларусам прадастаўляецца больш за 11,5 млн электронных паслуг. Аб гэтым расказаў міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган на панэльнай дыскусіі ў рамках рэгіянальнага форуму Міжнароднага саюза электрасувязі па пытаннях развіцця для рэгіёну СНД, паведамляе БелТА. Сёння пры дапамозе Адзінага партала электронных паслуг прадастаўляецца больш за 560 электронных сэрвісаў (232 электронныя паслугі і 331 адміністрацыйная працэдура), для гэтага інтэгравана звыш 60 інфармацыйных сістэм і рэсурсаў. Тэмп пераводу адміністрацыйных працэдур і развіцця электронных сэрвісаў расце – падкрэсліў Канстанцін Шульган. За 2022 год на ЕПЭУ з'явілася больш за 40 новых паслуг, у 2023 — ужо больш за 270 паслуг і адмінпрацэдур, а за мінулы перыяд 2024 года дабавіліся яшчэ 34 новыя сэрвісы. «Для зручнасці прадастаўлення насельніцтву дзяржаўных паслуг распрацавана мабільнае прыкладанне, якое дае магчымасць праводзіць ідэнтыфікацыю з выкарыстаннем ID-карты — Е-Паслуга. Цікавасць да атрымання паслуг анлайн у людзей расце. У 2022 годзе было аказана крыху больш за 76 млн паслуг, за 2023-ы — ужо 128000000 паслуг. У гэтым годзе штомесяц прадастаўляецца больш за 11,5 млн паслуг», — сказаў міністр. https://zviazda.by/be/news/20240327/1711524810-shulgan-syoleta-shtomesyac-belarusam-pradastaulyaecca-bolsh-za-115-mln PDF