Часопіс «Веснiк сувязi» – незаменны памочнік для ўсіх, хто працуе ў галіне сувязі і інфармацыйных тэхналогій. У кожным выпуску – актуальная інфармацыя аб дзейнасці Мінсувязі, навіны аб прадуктах, тэхналогіях і сэрвісах, планы і дасягненні арганізацый галіны, а таксама меркаванні экспертаў. • 2025 год аб'яўлены Годам добраўпарадкавання. Адкрываючы пяцігодку якасці, ён закліканы аб'яднаць намаганні грамадства і дзяржавы па далейшым паляпшэнні якасці жыцця ў Беларусі. Аб галоўных дакументах, прынятых у рамках рэалізацыі Года добраўпарадкавання – у рубрыцы «Дзяржпалітыка». • Лічбавыя рэсурсы выбарчай кампаніі: што сёння ёсць у распараджэнні Цэнтральнай выбарчай камісіі і планы на далейшую цыфрызацыю выбарчага працэсу. Пра гэта – у матэрыяле «Выбары мяняюць фармат». З 2025 года ў «Весніку сувязi» адкрыта новая рубрыка – «Прафсаюз на Сувязi». У ёй спецыялісты галіновага прафсаюза будуць адказваць на пытанні, звязаныя з працоўным заканадаўствам, аховай працы і сацыяльна-эканамічнымі інтарэсамі работнікаў. Пытанні можна накіроўваць як у Беларускі прафсаюз працаўнікоў сувязі, так і ў адрас рэдакцыі. Як падпісацца на часопіс, чытайце http://vsbel.by/ PDF