Навiны фiлателii

28 жніўня 2026 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «35-годдзе стварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў».

Дызайн М. Крэзо.

XXXIII Дзень беларускага пісьменства прымае горад Касцюковічы

26 жніўня 2026 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства».

Мастак В. Капачова. Дызайн М. Крэзо. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам.

Тэлекамунікацыя ў лічбах. Вынікі першага паўгоддзя 2026 года

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі як орган-рэгулятар забяспечвае паўнацэннае і ўсебаковае развіццё інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры для задавальнення ўзрастаючых патрэбнасцей дзяржавы, бізнесу і грамадзян у атрыманні сучасных і якасных паслуг электрасувязі.

Паштовая сувязь у лічбах. Вынікі першага паўгоддзя 2026 года

Сёння сетка паштовай сувязі краіны налічвае больш за 3 900 аб’ектаў паштовай сувязі, з іх 71% аб’ектаў размешчаны ў сельскай мясцовасці.

Паслугі паштовай сувязі агульнага карыстання па перасылцы паштовых адпраўленняў, прыёме падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і іх дастаўцы на падставе ліцэнзіі аказваюць 28 аператараў паштовай сувязі.

Сярод паспяхова рэалізаваных за апошнія гады інавацыйных праектаў у сферы лічбавізацыі паслуг паштовай сувязі можна вылучыць наступныя:

Добраахвотнае страхаванне дадатковай накапляльнай пенсіі

З 1 кастрычніка 2022 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 верасня 2021 г. № 367 уведзены дадатковы від пенсіённага страхавання – добраахвотнае дадатковае накапляльнае пенсіённае страхаванне з фінансавай падтрымкай дзяржавы (праграма «3+3»).

Рэспубліка Беларусь стала сузаснавальнікам Сусветнай арганізацыі супрацоўніцтва ў сферы штучнага інтэлекту (WAICO)

16 ліпеня 2026 года ў г. Шанхай падпісана пагадненне аб стварэнні Сусветнай арганізацыі супрацоўніцтва ў сферы штучнага інтэлекту (WAICO).

Заснавальнікамі новай міжнароднай арганізацыі сталі амаль тры дзясяткі дзяржаў. Ад імені Рэспублікі Беларусь пагадненне падпісаў Міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Кірыл Залескі.

Мінсувязі выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі з серыі «Пажарная і аварыйна-выратавальная тэхніка»

24 ліпеня 2026 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі з серыі «Пажарная і аварыйна-выратавальная тэхніка».

Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце.  Дызайн Я. Бядонік. 
Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна».

На марках прадстаўлены: верталёт Мі-26T, пажарная аўтацыстэрна АЦ 5,0 на шасі МАЗ-5309, судна на паветранай падушцы «Марс-700».

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

Выйшаў чарговы нумар часопіса «Веснiк сувязi»

Змены ў Правілах функцыянавання нацыянальнай сістэмы кібербяспекі: чаму гэта тычыцца кожнай арганізацыі ў Беларусі і ў чым іх сутнасць, расказвае прадстаўнік Нацыянальнага цэнтра кібербяспекі.

Мінсувязі выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі на тэму «Міншчына» з серыі «Беларускі край»

26 чэрвеня 2026 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі на тэму «Міншчына» з серыі «Беларускі край». Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце.

Дызайн Я. Бядонік. Фота С. Плыткевіча, УП «Інфармацыйнае агенцтва «Мінская праўда».

Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна».