🔐 Абарона дзяцей у лічбавым асяроддзі: Беларусь аб’ядноўвае намаганні з міжнароднымі партнёрамі

Сёння ў Мінску праходзіць Круглы стол, прысвечаны стварэнню бяспечнай лічбавай прасторы для падрастаючага пакалення. 

🎯 Тэма: Абарона дзяцей у лічбавым асяроддзі:  аб’ядноўваючы намаганні дзяржавы, бізнесу і міжнародных арганізацый 

Мерапрыемства накіравана на кансалідацыю рэсурсаў і экспертызы для супрацьдзеяння лічбавым пагрозам і фарміравання камфортнага анлайн-асяроддзя для развіцця дзяцей. 

💡 Ключавыя мэты: 
• Абмен вопытам і лепшымі практыкамі абароны дзяцей анлайн; 
• Прэзентацыя інфармацыйных кампаній і адукацыйных праектаў; 
• Развіццё экспертнага дыялогу і двухбаковага супрацоўніцтва. 

👥 Удзельнікі: прадстаўнікі Мінсувязі, Мінадукацыі, Рэгіянальнага аддзялення Міжнароднага саюза электрасувязі (МСЭ), бізнесу і міжнародных арганізацый. 

🗣 Адкрыўшы мерапрыемства, першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач падкрэсліў: 

«Лічбавы свет пашырае межы магчымага, але разам з гэтым размывае межы бяспекі. Важна пастаянна павышаць лічбавую граматнасць дзяцей, бацькоў і педагогаў, ператвараючы іх з пасіўных карыстальнікаў ва ўсвядомленых і абароненых «грамадзян» сеткі».

🛡 Што ўжо робіцца на дзяржаўным узроўні? 
• Каардынацыю пытанняў абароны дзяцей у віртуальным асяроддзі ажыццяўляе Міністэрства адукацыі;

• Мінсувязі адказвае за тэхнічную рэалізацыю: узаемадзеянне з аператарамі сувязі па пытаннях распрацоўкі і ўкаранення сучасных паслуг, якія прадугледжваюць гібкі функцыянал бацькоўскага кантролю і фільтрацыі непажаданага кантэнту, а таксама прадастаўлення дзіцячых тарыфных планаў;

• МУС працуе ў частцы прафілактыкі правапарушэнняў у лічбавым асяроддзі;

• Аператары сувязі праводзяць адукацыйныя курсы і спецпраекты для юных карыстальнікаў.

Малюнак