Цэнтр лічбавага развіцця працягвае дзейнасць па ўсталяванні партнёрскіх адносін з "офісамі лічбавізацыі"

7 лютага 2024 года РУП "Цэнтр лічбавага развіцця" і ААТ "ЦНДІТУ" падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве.
Цырымонія падпісання прайшла ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі ў прысутнасці намесніка Міністра сувязі і інфарматызацыі Ганны Мікалаеўны Рабавой.

Подпісы пад дакументам паставілі дырэктар РУП "Цэнтр лічбавага развіцця" І.А.Міхайлоўскі і генеральны дырэктар ААТ "ЦНДІТУ" А.А.Касоўскі.

Заключэнне пагаднення - важны крок для развіцця супрацоўніцтва і ўмацавання ўзаемадзеяння паміж галаўной арганізацыяй і "офісам цыфравізацыі" Міністэрства прамысловасці ў рамках рэалізацыі ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 красавіка 2022 г. № 136 і ад 29 лістапада 2023 г. № 381.

Пагадненне прадугледжвае актыўны абмен вопытам і правядзенне кансультацый у пытаннях укаранення інфармацыйна-камунікацыйных і лічбавых тэхналогій у прамысловасці для стварэння экасістэмы лічбавай эканомікі і выканання мерапрыемстваў у сферы лічбавага развіцця.

РУП "Цэнтр лічбавага развіцця" і ААТ "ЦНДІТУ" застаюцца адкрытымі для далейшага развіцця і партнёрства і гатовы да сумеснай работы над новымі праектамі і ініцыятывамі для ўдасканалення прамысловасці з дапамогай сучасных лічбавых рашэнняў.