У 2019 годзе спаўняецца 80 гадоў службе спецыяльнай сувязі. Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган павіншаваў калектыў з юбілейнай датай. Звяртаючыся да супрацоўнікаў прадпрыемства, Міністр адзначыў, што восем дзесяцігоддзяў працы на рынку кур'ерскіх паслуг - гэта сур'ёзная праверка на прафесіяналізм і сталасць, гэта некалькі пакаленняў людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё прадпрыемству і, вядома ж, гэта сведчанне стабільнага і паспяховага развіцця. Паслугі прадпрыемства сёння запатрабаваныя на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, бо гэта найбуйнейшая кур'ерская служба з уласнай разгалінаванай сеткай. Канстанцін Шульган пажадаў супрацоўнікам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, новых працоўных дасягненняў, энергіі і аптымізму. А прадпрыемству - новых магчымасцяў для развіцця і няспыннага руху наперад. За ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, шматгадовую добрасумленную працу Ганаровай граматай Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Шалейка Дзмітрый Мікалаевіч , Начальнік Мінскага цэха спецыяльнай сувязі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Спецыяльная сувязь». Падзяка Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь аб'яўлена: Ляўчук Алене Пятроўне , начальніку Брэсцкага цэха спецыяльнай сувязі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Спецыяльная сувязь»; Шалупенку Уладзіміру Міхайлавічу , Фельд’егеру па спецыяльных даручэннях 8-га разраду Мінскага цэха спецыяльнай сувязі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Спецыяльная сувязь». За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне працоўных абавязкаў і ў сувязі з 80-годдзем з дня ўтварэння службы спецыяльнай сувязі супрацоўнікі прадпрыемства таксама адзначаны Ганаровай граматай адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска . ДрукPDF