Міністр павіншаваў прафесарска-выкладчыцкі склад, навучэнцаў і студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі з пачаткам новага навучальнага года

Друкаваная версія
01.09.2019

"Паважаныя выкладчыкі, навучэнцы, студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі!

Ад імя калегіі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і ад сябе асабіста віншую вас з пачаткам навучальнага года і Днём ведаў!

Час студэнцтва - гэта перыяд інтэлектуальнага і асабовага росту, пазнання жыцця, новых цікавых сустрэч і адкрыццяў.

Сёння час дыктуе неабходнасць падрыхтоўкі спецыялістаў новага якаснага ўзроўню, адаптаваных да сучасных эканамічных умоў, укараняюцца перадавыя формы і інавацыйныя метады навучання, мадэрнізуецца сістэмы адукацыі. Роля Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі заключаецца ў фарміраванні кадравага патэнцыялу галіны, узбагачэнні студэнтаў новымі, самымі сучаснымі ведамі ў сферы сувязі і інфарматызацыі.

Выказваю словы падзякі выкладчыцкаму складу за штодзённую карпатлівую і працаёмкую работу, за ваш прафесійны вопыт, які фарміруе той багаж ведаў і ўменняў з якім выпускнікі змогуць пабудаваць у далейшым паспяховую кар'еру.

Жадаю ўсім насычанага падзеямі жыцця, мэтанакіраванасці, цвёрдасці і ўпартасці ў дасягненні пастаўленых мэтаў і рэалізацыі самых смелых ідэй і праектаў.

Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту! "

Міністр сувязі і інфарматызацыі Шульган К.К.