2 верасня Міністр правядзе асабісты прыём у міністэрстве з уключэннем "прамой" тэлефоннай лініі

2 верасня 2020 года са 8.00 да 13.00 Міністр сувязі інфарматызацыі Шульган Канстанцін Канстанцінавіч правядзе асабісты прыём у міністэрстве. Адначасова з 10.00 да 12.00 будзе ўключана "прамая" тэлефонная лінія з Міністрам па тэлефоне +375 (17) 287 88 89.

Прыём грамадзян і юрыдычных асоб праводзіцца па адрасе г.Мінск, пр-т Незалежнасці, 10, першы паверх - пакой прыёму грамадзян, уваход з боку вул. Валадарскага.

На асабісты прыём да Міністра можна запісацца папярэдне па тэлефоне +375 (17) 287 87 06 або з дапамогай электроннай пошты mpt@mpt.gov.by (у электронным лісце абавязкова неабходна пазначыць: прозвішча, імя, імя па бацьку заяўніка, кантактны тэлефон, адрас пражывання і кароткі змест узніклага пытання).

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах пры звароце на "прамую" тэлефонную лінію неабходна ўказваць прозвішча, імя, імя па бацьку і звесткі аб месцы жыхарства і/ці працы/вучобы.

Нагадваем, што "прамая" тэлефонная лінія з Міністрам праводзіцца ў першую сераду месяца, з 10.00 да 12.00 па тэлефоне +375 (17) 287 88 89.