Глабальны сімпозіум для рэгулятарных органаў

Друкаваная версія
03.09.2020

Глабальны сімпозіум для рэгулятарных органаў праходзіць сёлета дваццаты раз

Гэта штогадовае мерапрыемства для рэгулятарных органаў, на якім абменьваюцца думкамі і вопытам па выяўленых найбольш актуальных пытаннях рэгулявання.

Сімпозіум спрыяе развіццю дынамічнага Глабальнага дыялогу з удзелам рэгулятарных і дырэктыўных органаў, кіраўнікоў галіновых кампаній і іншых ключавых зацікаўленых бакоў у сферы ІКТ і з'яўляецца нейтральнай пляцоўкай для абмену думкамі па найважнейшых пытаннях, якія стаяць перад сектарам ІКТ.

ГСР уключае шэраг тэматычных мерапрыемстваў:

• тэматычныя мерапрыемствы;
• сход Галіновай кансультацыйнай групы па пытаннях развіцця і старшых супрацоўнікаў па рэгулятарных пытаннях з прыватнага сектара (IAGDI -CRO);
• сход асацыяцый рэгулятарных органаў.

Крыніца і падрабязнасці на сайце МСЭ