Пачала працу 24-я Азербайджанская міжнародная выстава і канферэнцыя Bakutel 2018

4 снежня ў г. Баку адбылося ўрачыстае адкрыццё 24-й Азербайджанскай міжнароднай выставы і канферэнцыі «Тэлекамунікацыі, інавацыі і высокія тэхналогіі» Bakutel 2018. Актыўны ўдзел у працы Bakutel 2018. прымае дэлегацыя Рэспублікі Беларусь, якую ўзначальвае Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган.

Нацыянальны стэнд Рэспублікі Беларусь прадстаўлены пад агульнай канцэпцыяй «Беларусь - IT-краіна». У рамках аб'яднанай экспазіцыі свае магчымасці прадстаўляюць 9 беларускіх кампаній.

У першы дзень працы выставы беларускую экспазіцыю наведалі ганаровыя госці: Міністр лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі Канстанцін Наскоў, Міністр сувязі Туркменістана Байрамгельды Авезаў, намеснік дзяржаўнага сакратара Міністэрства зносін Латвійскай Рэспублікі Улдзіс Рэйманіс, кіраўнік Рэгіянальнага аддзялення МСЭ для краін СНД Кірыл Апарын, генеральны дырэктар Выканкама РСС Нурудзін Мухітдзінаў і інш. Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган пазнаёміў замежных калег з дасягненнямі беларускіх кампаній.

Bakutel - гэта ўнікальная пляцоўка для дэманстрацыі тэхнічных дасягненняў, якая аб'ядноўвае прафесіяналаў сферы ІКТ і прапануе шырокія магчымасці для супрацоўніцтва, абмену вопытам і знаёмства з самай паспяховай практыкай у высокатэхналагічнай сферы.

Выстава будзе доўжыцца да 7 снежня.