Завершана работа 26-га Сусветнага паштовага кангрэса

Нагадваем, што з 20 верасня па 07 кастрычніка 2016 года ў Стамбуле (Турцыя) праходзіў 26-ы Сусветны паштовы кангрэс. Рэспубліка Беларусь з'яўляецца паўнапраўным членам СПС з 1947 года. У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь Міністэрства сувязі і інфарматызацыі з'яўляецца галаўным рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання па пытаннях супрацоўніцтва з СПС. У рабоце Кангрэсу прымала ўдзел і беларуская дэлегацыя.

5 і 6 кастрычніка ў рамках 26-га Сусветнага паштовага кангрэса адбыліся выбары ў Адміністрацыйную раду і Савет паштовай эксплуатацыі.

Сёння, 07.10.2016, падведзены вынікі Кангрэсу. Упаўнаважаныя дэлегаты краін-членаў СПС прымаюць удзел у падпісанні заключных актаў СПС і Пагадненняў, прынятых Кангрэсам. Ад Рэспублікі Беларусь заключныя акты СПС і Пагадненне аб паштовых плацёжных паслугах акты падпісаныя намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Наталляй Гардзеенка.

Пасля падпісання адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця Кангрэсу. Рэспубліка Беларусь як намеснік Старшыні Кангрэсу ў асобе Ірыны Саксонавай прыняла ўдзел у заключным пасяджэнні бюро Кангрэса для завяршэння сваіх паўнамоцтваў, звязаных з правядзеннем Кангрэсу.

Кангрэс СПС з'яўляецца вышэйшым органам Арганізацыі і склікаецца адзін раз у чатыры гады. Рашэнні Кангрэсу, якія прымаюцца на аснове праведзенага аналізу бягучага стану паштовага сектара, вызначаюць асноўныя напрамкі дзейнасці СПС і Дзяржаў-Членаў СПС у галіне паштовай сувязі на наступны чатырохгадовы перыяд.