Сувязісты ў ліку першых аказалі падтрымку нашым грамадзянам, якія апынуліся за мяжой у пачатку эпідэміі

Друкаваная версія
08.05.2020

    Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган     распавёў 1prof.by аб дзеяннях работнікаў сувязі ў перыяд барацьбы з     пандэміяй.

    - Сувязь і інфарматызацыя шчыльна ўвайшлі ў жыццё кожнага чалавека. сувязісты ў ліку першых аказалі падтрымку нашым грамадзянам, якія апынуліся за мяжой у пачатку эпідэміі. Тады адзінай кропкай сувязі з радзімай былі     дыппрадстаўніцтвы: для людзей было вельмі важна скаардынаваць свае     дзеянні. У той момант усе сотавыя аператары падалі сваім абанентам     магчымасць бясплатна тэлефанаваць на «гарачыя лініі» беларускіх     дыппрадстаўніцтваў для вырашэння такіх пытанняў.

    Калі паўстала неабходнасць зносін медыцынскіх спецыялістаў, якія займаюцца непасрэдна лячэннем, «Белтэлекам» арганізаваў відэаканферэнцыі з     абласцямі і бальніцамі, у якіх аказвалі дапамогу людзям.

    Мабільныя аператары падалі медыкам дадатковы галасавы і     інтэрнэт трафік, планшэты для для вырашэння шырокага спектру задач па     каардынацыі лячэння хворых з выяўленай інфекцыяй COVID-19.

    - Сувязісты - людзі сціплыя, сваю дапамогу яны не афішуюць, не заяўляюць аб сабе. Разумеючы, што цяпер нашы медыкі кругласутачна працуюць на сваіх     месцах, арганізацыямі сувязі аказваецца дабрачынная дапамога на адрас     устаноў аховы здароўя па ўсёй рэспубліцы для закупкі як бытавога     абсталявання, так і ахоўнага адзення для медперсаналу, медыцынскіх     прэпаратаў і іншага, - адзначыў міністр. - Акрамя таго, Белтэлекамам ў     неўзабаве будзе перададзена некалькі адзінак аўтатранспарту для     медыцынскіх устаноў.

    Адной з прыярытэтных задач дзяржавы ў першую чаргу стала абарона ў     перыяд пад'ёму вірусных захворванняў пажылых людзей. каб мінімізаваць     рызыку заражэння інфекцыяй, пенсіянерам «Белпошта» прапанавала аформіць атрыманне пенсіі дома. Ужо ў красавіку больш за 3 тысячы па заяўцы было абслужана дома. Не выходзячы з хаты можна аплаціць камуналку, паслугі     Белтэлекама і адправіць ліст.

Крыніца: партал 1prof.by

    Сяргей КІРЫК