Больш за 18 тысяч карыстальнікаў зарэгістраваліся на партале рэйтынгавай ацэнкі дзяржаўных арганізацый

Друкаваная версія
08.07.2020

Па заказе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі быў распрацаваны партал рэйтынгавай ацэнкі арганізацый, якія аказваюць паслугі, што забяспечваюць жыццядзейнасць насельніцтва, і (або) ажыццяўляюць адміністрацыйныя працэдуры.

Зараз партал рэйтынгавай ацэнкі пастаянна функцыянуе і даступны ў сетцы Інтэрнэт па адрасе качество-услуг.бел , для зручнасці выкарыстання гэтага партала грамадзянамі створана і працуе яго мабільная версія.

На сённяшні дзень на партале зарэгістравана каля 12,5 тыс. арганізацый і больш за 18 тыс. карыстальнікаў.

Партал з'яўляецца інструментам, якя прадстаўляе грамадзянам магчымасць даць ацэнку, а таксама, пакінуўшы каментар, выказаць сваё меркаванне адносна эфектыўнасці дзейнасці дзяржаўных органаў і арганізацый. Ацэнка адбываецца па 5-бальнай шкале па наступных крытэрыях: прастата і зразумеласць працэсу атрымання паслугі; даступнасць інфармацыі аб парадку атрымання паслугі; выкананне ўстаноўленага тэрміну прадастаўлення паслугі; ветлівасць і добразычлівасць супрацоўнікаў. Такі механізм зваротнай сувязі дзяржавы і грамадства ставіць сваёй мэтай павышэнне эфектыўнасці працы з грамадзянамі, якасць забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва і адкрытасць дзяржаўных органаў і арганізацый.

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі прапануе ўсім скарыстацца магчымасцямі партала рэйтынгавай ацэнкі дзяржаўных арганізацый.

Усё аб партале