У Мінску пачынае працу ХХVI Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТІБО"

8 красавіка ў беларускй сталіцы пачынае работуХХVI Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях «ТІБО».

Гэта маштабнае мерапрыемства штогод праводзіць Міністэрства сувязі і      інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з іншымі зацікаўленымі      органамі дзяржаўнага кіравання, профільнымі бізнэс-асацыяцыямі,      прафесійнымі аб'яднаннямі, навукова-даследчымі і      адукацыйнымі ўстановамі.

У гэтыя хвіліны ў Кангрэс-холе «Мінск-Арэны» (г. Мінск, прасп. Пераможцаў, 111А.) праходзіць урачыстае адкрыццё форуму, пасля чаго пачынаецца Пленарнае пасяджэнне «Стратэгія лічбавай трансфармацыі». У ім прымаюць удзел кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, міжнародных      арганізацый, вядомых сусветных брэндаў, найбуйнейшых кансалтынгавых кампаній      з Беларусі, Расіі, Латвіі, Польшчы, Вялікабрытаніі, Кітая і Бразіліі.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган. Ён адзначыў, што за мінулыя гады ІКТ-форум унёс значны ўклад у развіццё інфармацыйнай сферы нашай краіны , стварэнне спрыяльных умоў для міжнароднага супрацоўніцтва,      усебаковых зносін спецыялістаў, рэалізацыю стратэгіі інавацыйнага      развіцця краіны, укараненне перадавых тэхналогій, фарміраванне навукаёмістай, рэсурсазберагальнай і канкурэнтаздольнай на сусветным рынку эканомікі. « У зрасла роля Міністэрства сувязі і інфарматызацыі як стратэгічнага          штаба па развіцці лічбавай эканомікі ў маштабах усёй краіны - ад          індустрыі 4.0 у прамысловасці і дакладнага земляробства ў сельскай          гаспадарцы да стварэння паўнавартаснай сістэмы электроннай медыцыны ў          краіне. Неабходна сфарміраваць выразную, ясную і канкрэтную стратэгію          лічбавізацыі ўсіх галін і эканомікі ў цэлым », – падкрэсліў Міністр.

Форум ТІБО 2019 закліканы ўнесці свой уклад у вырашэнне пастаўленых задач і      фарміраванне разгорнутага плана дзеянняў па комплекснай лічбавай      трансфармацыі.

У рамках Форуму запланавана правядзенне буйных міжнародных      мерапрыемстваў: Еўразійскі лічбавы форум; Беларускі ІКТ-Саміт;      Канферэнцыя па кіраванні спектрам для краін СНД, Цэнтральнай і Усходняй      Еўропы; Семінар Міжнароднага саюза электрасувязі па пытаннях      радыёманіторынгу і інш.

На працягу многіх гадоў Форум з'яўляецца найважнейшай пляцоўкай для абмеркавання      ў шырокім коле кампетэнтных спецыялістаў стратэгіі развіцця ІТ-сферы      Рэспублікі Беларусь і фарміравання дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі.      Насычаная праграма прадугледжвае вялікую колькасць тэматычных      пленарных сесій, круглых сталоў і семінараў.