У новай версіі кліенцкай праграмы для працы з ідэнтыфікацыйнымі картамі з'явілася функцыя, якая дазваляе пратэставаць счытванне даных

У мэтах арганізацыі тэставання макетаў ідэнтыфікацыйных карт і гатоўнасці працоўных месцаў да інфармацыйнага ўзаемадзеяння з імі ў рамках Беларускай інтэграванай сэрвісна-разліковай сістэмы на сайце Мінсувязі размешчана новая версія кліенцкай праграмы.

У новай версіі даступная функцыя счытвання даных ідэнтыфікацыйных карт па CANкоду. Для гэтага неабходна ў меню выбраць пункт «Атрымаць групы даных»:

і ўвесці 6-значны CANкод, размешчаны на ідэнтыфікацыйнай карце:

Таксама даступная тэставая сістэма па праверцы счытвальнікаў і ID-карт.

Арганізацыям, падпарадкаваным выканаўчым камітэтам, атрымаць тэставыя ідэнтыфікацыйныя карты можна ў абласных выканкамах па наступных кантактах>>

Інфармацыя аб атрыманні макетаў ідэнтыфікацыйных карт для тэставання іншымі арганізацыямі тут>>