11 ліпеня ў зале Выканаўчага камітэта СНД у рамках пасяджэння Міждзяржаўнага савета па супрацьдзеянні карупцыі адбылася прэзентацыя паштовага праекта, прымеркаванага да гэтай падзеі.

    У цырымоніі ўрачыстага гашэння мастацкага маркіраванага канверта     спецыяльным памятным штэмпелем прынялі ўдзел:

Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шульган Канстанцін Канстанцінавіч;

Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Канюк Аляксандр Уладзіміравіч.

    Міждзяржаўны савет па супрацьдзеянні карупцыі з'яўляецца органам     галіновага супрацоўніцтва Садружнасці Незалежных Дзяржаў і прызначаны ў рамках сваёй кампетэнцыі для забеспячэння арганізацыі і  каардынацыі процідзеяння карупцыі.

    За перыяд дзейнасці Савета адбылося 4 пасяджэння, на якіх     разглядаліся пытанні ўдасканалення нарматыўнай прававой базы і     каардынацыі дзейнасці бакоў у рамках рэалізацыі сумесных праектаў     дзяржаў - удзельніц СНД у барацьбе з карупцыяй.

    Сёння праходзіць V пасяджэнне Міждзяржаўнага савета па супрацьдзеянні     карупцыі. Жадаем поспехаў у працы Савета!