У рэспубліцы абаненты ўсіх мабільных аператараў і стацыянарнай сувязі могуць бясплатна тэлефанаваць на інфармацыйную лінію ў падтрымку пажылых людзей

У рэспубліцы абаненты ўсіх мабільных аператараў і стацыянарнай сувязі могуць бясплатна тэлефанаваць на інфармацыйную лінію ў падтрымку пажылых людзей

Абаненты А1, life :), МТС і РУП «Белтэлекам» атрымалі магчымасць бясплатна тэлефанаваць на інфармацыйную лінію для пажылых людзей, якія вымушаныя знаходзіцца ў ізаляцыі з-за распаўсюджвання каронавіруса SARS-CoV-2. Для абанентаў мабільных аператараў працуе нумар 201, а для тых, хто карыстаецца стацыянарным тэлефонам, - нумар 122. Такім чынам кампаніі падтрымалі праект «Добры тэлефон», арганізаваны Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа і платформай «Імёны».

Яго мэта - дапамагчы пажылым людзям ва ўмовах пандэміі. На інфармацыйнай лініі зменамі дзяжураць валанцёры, адабраныя і навучаныя пры ўдзеле экспертаў Чырвонага Крыжа. Яны змогуць адказаць на хвалюючыя пытанні, падзяліцца інфармацыяй пра тое, куды звярнуцца па неабходную дапамогу, аказаць псіхасацыяльную падтрымку.

Галоўная задача добраахвотнікаў - інфармаваць пажылых людзей пра тое, чаму падчас эпідэміі коронавируса важна знаходзіцца дома і не наведваць грамадскія месцы; распавесці, куды можна звярнуцца з просьбай купіць прадукты ці лекі, каб не выходзіць у аптэку або магазін. Акрамя таго, аператары інфармацыйнай лініі гатовыя і проста выслухаць сваіх суразмоўцаў, каб тым было лягчэй пераносіць адсутнасць звыклых стасункаў.

Зараз «Добры тэлефон» па кароткіх нумарах з мабільнага тэлефона 201, а для тых, хто карыстаецца стацыянарным тэлефонам - 122 - працуюць з 9 да 18 гадзін у буднія дні.