Ацаніць якасць прадастаўлення е-сэрвісаў можна на адзіным партале электронных паслуг

На адзіным партале электронных паслуг portal.gov.by з'явілася магчымасць ацэнкі якасці прадастаўлення электронных сэрвісаў, распрацаванай НІРУП ІППС па замове Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

Цяпер грамадзяне і юрыдычныя асобы змогуць выказаць задаволенасць / незадаволенасьць якасцю прадастаўлення інфармацыі, якая з'яўляецца вынікам аказання электроннай паслугі, адразу ж пасля атрымання такой інфармацыі на АПЭП.

Дадаткова можна прагледзець інфармацыю пра колькасць грамадзян, якія ацанілі якасць аказання паслуг, а таксама сярэднія ацэнкі па паслугах, задаволенасць грамадзян, дынаміку змены ацэнак у разрэзе электронных паслуг, дзяржаўных органаў - пастаўшчыкоў інфармацыі - і катэгорый паслуг.

Цяпер пры дапамозе партала аказваецца 106 відаў электронных паслуг, 36 відаў адміністрацыйных працэдур, забяспечаны доступ да 27 дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў. Колькасць аказаных электронных паслуг штомесяц перавышае 500 000 і пастаянна ўзрастае.