Адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае святкаванню Сусветнага дня пошты

Друкаваная версія
14.10.2020

З прывітальным словам на ўрачыстым вечары да ўсіх паштавікоў звярнулася намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Гардзеенка Наталля Міхайлаўна, яна сардэчна павіншавала са святам усіх работнікаў і зачытала віншавальную тэлеграму на адрас калектыву РУП «Белпошта» ад Міністра сувязі і інфарматызацыі Шульгана Канстанціна Канстанцінавіча.

Ва ўрачыстай абстаноўцы ўзнагароджаны работнікі РУП «Белпошта» за ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў шматгадовую добрасумленную працу значны ўклад у развіццё і ўдасканаленне сувязі ў Рэспубліцы Беларусь і ў сувязі з 25-годдзем з дня ўтварэння рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта».

Нагрудным знакам "Ганаровы работнік сувязі Беларусі" ўзнагароджаны дзесяць чалавек, Ганаровая грамата Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь ўручана 11 работнікам, 9 супрацоўнікам аб'яўлена Падзяка Міністра сувязі і інфарматызацыі.

Спіс усіх узнагароджаных