Выпушчаны ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі з серыі «Жыхары вадаёмаў Беларусі»

17 красавіка 2019 года Мінсувязі выпусціла ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі з серыі «Жыхары вадаёмаў Беларусі».

На першай марцы намаляваны плавунец абрамлены, які сустракаецца па ўсёй Заходняй Еўропе аж да Азіі ў любога віду вадаёмах са стаялай вадой або слабой плынню. На другой марцы - колюшка трохгольчатая, якая сваёй назвай абавязаная наяўнасці трох шыпоў, размешчаных перад спінным плаўніком. Насяляе колюшка рэки, азёры і марскія прыбярэжжы.

Трэцяя марка прысвечана раку рачному, распаўсюджанаму ў прэсных вадаёмах на ўсёй тэрыторыі Еўропы. На чацвёртай марцы прадстаўлена жывародка балотная, якую можна сустрэць у неглыбокіх стаячых, забалочаных, зарастаючых вадаёмах.
Мастак паштовай прадукцыі Аляксандр Міцянін. Дызайн Марыны Віткоўскі.

У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Падрабязней на сайце: http://www.belpost.by