Падведзены вынікі конкурсу «Лепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусі 2020 года»

Па выніках праведзенага конкурсу выдавецкім цэнтрам «Марка» РУП «Белпошта» вызначаны тры лепшыя выпускі дзяржаўных знакаў паштовай аплаты Рэспублікі Беларусь 2020 года.

I месца заняў паштовы блок «Сумесны выпуск Беларусі і Расіі. 75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне».
Дызайн Яўгеніі Бядонік.
« Сумесны выпуск Беларусі і Расіі. 75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне »

II месца — Паштовая марка «Прывітанне з Беларусі».
Дызайн Марыны Віткоўскай.
 Паштовая марка «Прывітанне з Беларусі»

III месца — Паштовы блок «550-годдзе з'яўлення абраза Жыровіцкай Божай Маці» .
Дызайн Алены Мядзведзь.
 Паштовы блок «550-годдзе з'яўлення абраза Жыровіцкай Божай Маці»

На конкурс дасланы больш за 1 400 анкеты.

Крыніца: «Вынікі конкурсу " «Лепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь 2020 года »"